Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод павялічыў канкурэнтаздольнасць

7 сентября 2014
Падрабязнасці ў Вольгі Халадовіч.

Кожны год - новая ўсталёўка. Пад такім дэвізам Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод жыве ўжо 10 гадоў. Запуск усталёўкі каталітычнага крэкінгу, да прыкладу, дазволіў у паўтара раза павялічыць вытворчасць відаў аўтамабільнага паліва. І акупіла яна сябе практычна за два гады.

Аператарная - гэта мозг усталёўкі. Тут на маніторах можна назіраць, як з найтаннейшай сыравіны атрымліваецца 92-і і 95-ы бензін. Яе магутнасць - 2 мільёны тон за год. Такіх усталёвак у свеце ўсяго дзве - адна ў Беларусі, а другая - у Туркменістане.

Адходы вытворчасці, напрыклад, мазут на заводзе раней прадавалі не па самай выгоднай цане. Пасля ўводу ў эксплуатацыю гэтай усталёўкі на прадпрыемстве павялічылі глыбіню перапрацоўкі нафты і сталі атрымліваць больш высокарэнтабельныя прадукты. Якасць мазуту паднялі да еўрапейскага ўзроўню.

Гэтыя рэактары - сэрца новага комплексу. У іх адбываецца асноўная рэакцыя - гудрон і мазут тут ператвараюцца ў светлыя нафтапрадукты. А глыбіня перапрацоўкі нафты дасягае амаль 90%. З такімі паказчыкамі завод застанецца канкурэнтаздольным пры любых умовах.
Прыкладна 65% сваёй прадукцыі МНПЗ сёння экспартуе. Прычым вялікая частка - гэта нафтапрадукты з высокай дабаўленай вартасцю.

Як вынік: летась МНПЗ стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу Лепшы экспарцёр. Дарэчы, ужо ў наступным годзе на прадпрыемстве плануюць перайсці на выпуск толькі высокаактанавых бензінаў. І перапрацоўваць 12 мільёнаў тон нафты за год.