Масква і Мінск праводзяць перамовы па пытанні якасці расійскай нафты

25 Красавіка 2019

Ужо тры краіны адмовіліся прымаць чорнае золата па трубаправодзе "Дружба" - гэта Польшча, Чэхія і Германія. Яны адзначаюць высокую таксічнасць сурагату, які пашкоджвае дарагое абсталяванне на НПЗ, а ў выпадку прарыву сістэмы пагражае экалагічнай катастрофай. Адзначаецца, што еўрапейскія заводы будуць выкарыстоўваць ужо наяўныя запасы нафты.

Як піша агенцтва Reuters са спасылкай на трэйдараў, прыпыненне імпарту можа выклікаць судовыя іскі з боку заходніх пакупнікоў супраць расійскіх пастаўшчыкоў, якія ў сваю чаргу запатрабуюць кампенсацыю ад Транснафты. У расійскай трубаправоднай манаполіі спадзяюцца на хуткае вырашэнне праблемы. Яе прадстаўнікі прыедуць заўтра на перамовы ў Мінск. Паводле папярэдніх ацэнак, урон ужо перавышае сотні мільёнаў долараў.


Папулярныя

Рэкамендуемыя