Марожанае паводле старога рэцэпта пачалі выпускаць у Беларусі

5 сентября 2019
На Кобрынскім масларобна-сыраробным заводзе аднавілі тэхналогію 1962 года. У складзе ласунку - толькі натуральныя інгрэдыенты: яйка і жаўток. За суткі прадпрыемства перапрацоўвае больш як 400 тон малака. У асноўным з канвеера завода сыходзяць сыры. На прадпрыемстве працуюць 567 чалавек. З імі сёння сустрэўся Старшыня Белтэлерадыёкампаніі. У рамках адзінага дня інфармавання абмеркавалі не толькі кантэнт найбуйнейшага медыяхолдынга краіны, але і дасягненні кобрынскага прадпрыемства. 

Іван Эйсмант, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Я як мінімум раз у месяц бываю на розных прадпрыемствах і добрае бачыў, і не вельмі добрае. Але тое, што я сёння ўбачыў,  вядома,  на мяне зрабіла вялікае  ўражанне. Я проста хацеў бы павіншаваць і горад, і калектыў з тым, што ў іх ёсць такая вытворчасць, гэта вельмі годна. Гэта яшчэ раз даказвае,  што пры належным падыходзе, калі ёсць добры гаспадар, калі ёсць прадуманая стратэгія,  усё можна рабіць у нашай краіне, і можна быць вельмі паспяховым бізнесменам".

Дарэчы, прадпрыемства экспартаарыентаванае. 80 % тавару адпраўляюць у Расію, Казахстан, Туркменістан, Узбекістан і Ірак. За гэты год сума экспарту склала ўжо 37 мільёнаў долараў.