Moody's палепшыла прагноз па суверэнным рэйтынгу Беларусі

17 марта 2018

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's палепшыла прагноз па суверэнным рэйтынгу Беларусі, зацвердзіўшы яго на ўзроўні B3, што значыць стабільны.

Павышэнню рэйтынгу спрыяла ў першую чаргу ўмацаванне эканомікі Беларусі. Такая змена прагнозу адлюстроўвае паляпшэнне пазіцыі краіны па знешняй ліквіднасці, а таксама скарачэнне дэфіцыту рахунку бягучых аперацый. Агенцтва таксама палепшыла прагноз рэйтынгу валютнага доўгу, рэйтынгаў абавязацельстваў і дэпазітаў у нацыянальнай валюце і рэйтынгу дэпазітаў у замежнай валюце. Адзначым, Moody's уваходзіць у "вялікую тройку" міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.