Манголія далучылася да работы Кансультатыўнага савета СНД па кіраванні дзяржаўнымі рэзервамі

2 декабря 2013

Краіне прысвоены статус назіральніка ў арганізацыі. Кансультатыўны савет калегіяльна кіруе рэзервамі дзяржаў - удзельнікаў Садружнасці. Матэрыяльныя рэзервы ствараюцца ў кожнай дзяржаве для двух мэтаў: гарантавання бяспекі і дапамогі насельніцтву ў выпадку гуманітарных катастроф.


Яшчэ адзін кірунак дзейнасці cавета - распрацоўка методык даўгачаснага захоўвання запасаў і матэрыяльных каштоўнасцяў, што закладваюцца ў рэзерв. З далучэннем да работы савета Манголія атрымлівае магчымасць карыстацца запасамі з дзяржрэзерваў СНД, напрыклад, лекамі і збожжавымі. Не выключаецца магчымасць аказання дапамогі і з боку Манголіі - перш за ўсё мяснымі прадуктамі.