Праваахоўныя органы Беларусі маюць намер узбудзіць крымінальную справу па фактах паставак у Расію беларускай малочнай і мясной прадукцыі па ашуканскіх схемах. Аб гэтым сёння ў Маскве заявіў журналістам генеральны пракурор Беларусі. Аляксандр Канюк прымае ўдзел у нарадзе па пытаннях скарачэння пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці. Сёння больш як 40% ад агульнай сумы пратэрмінаваных абавязацельстваў па экспартных пастаўках (а гэта каля 200 мільёнаў долараў) прыпадае на расійскія арганізацыі. Адна з прычын такой сітуацыі - дрэнная праверка фінансавага становішча расійскіх кампаній, з якімі працуюць беларускія экспарцёры, а таксама ашуканскія схемы паставак прадукцыі.
Аляксандр Канюк, генеральны пракурор Беларусі: "Выяўленая сітуацыя, калі беларускае прадпрыемства накіроўвала малочную прадукцыю ў Расію на адрас ашуканскай структуры. Зараз мы праводзім пракурорскую праверку, і вынікам амаль на 100% з'явіцца ўзбуджэнне крымінальных спраў. Я дзіўлюся такім кіраўнікам, гэта можна назваць самазабойствам".
З 2015 года праваахоўнымі органамі Беларусі ўзбуджана 85 крымінальных спраў, звязаных з пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасцю з крымінальнай гісторыяй. 26 з іх - у дачыненні замежных грамадзян.