Малдова разглядае магчымасць арганізацыі зборкі беларускіх электробусаў

13 июля 2017

З тэхнікай Белкамунмаш сёння азнаёміўся прэзідэнт гэтай краіны Ігар Дадон. Асаблівую цікавасць выклікаў экалагічны транспарт, вытворчасць якога пачалася летась. З прадпрыемствам Малдова працуе ўжо 5 гадоў. Сёння на дарогах Кішынёва ездзяць каля 300 тралейбусаў, 200 з іх - беларускія. Да канца года таксама плануюць запусціць і наш бесправадны тралейбус. Ён будзіць курсіраваць ад аэрапорта. Тэхніка ўжо прайшла сертыфікацыю. Акрамя таго, у Кішынёве вядзецца сумесная зборка нашых тралейбусаў. Сёння гэтая прадукцыя разглядаецца не толькі для ўнутранага спажывання. Малдова можа стаць пляцоўкай выхаду на трэція рынкі.

Прэзідэнт Малдовы разам з дэлегацыяй выпрабаваў тэхніку на справе і падзяліўся сваімі ўражаннямі ў кнізе ганаровых гасцей. У гэтыя хвіліны Ігар Дадон наведвае агракамбінат "Дзяржынскі".