Магілёўская ЦЭЦ-1 запушчаная ў эксплуатацыю пасля маштабнай мадэрнізацыі

29 декабря 2016

Адна з найбуйнейшых цеплаэлектрастанцый Магілёва - ЦЭЦ-1 - запушчаная ў эксплуатацыю пасля маштабнай мадэрнізацыі. Дзякуючы абнаўленню газавых турбін, катлоў і кампрэсараў - яе магутнасць вырасце больш чым у два разы і складзе амаль 50 мВт. Паводле прагнозаў, дадатковая выпрацоўка электраэнергіі дазволіць эканоміць да 18 тысяч тон умоўнага паліва. Калі перавесці ў цэны на газ, нафту і мазут, краіна будзе эканоміць штогод толькі на адным гэтым аб'екце да 3 млн. долараў. Акрамя таго, рэалізацыя праекта дазволіла перадаць на ЦЭЦ-1 цеплавую нагрузку дзвюх ведамасных гарадскіх кацельняў. Як адзначыў падчас запуску станцыі віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, дзякуючы абнаўленню энергетычнай сістэмы за апошнія гады атрымалася знізіць энергаёмістасць ВУП краіны амаль у 4 разы. І зараз яна супастаўная з такімі краінамі, як Фінляндыя, Швецыя і Канада. Праект рэалізаваны пры ўдзеле міжнароднага Банка рэканструкцыі і развіцця. У перспектыве на ЦЭЦ-1 плануецца замена яшчэ двух турбаагрэгатаў і  будаўніцтва ўласнага водазабору з помпавай станцыяй на Дняпры.

Уладзімір Сямашка, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Мы вельмі сістэмна, мэтанакіравана апошнія паўтара дзясяткі гадоў займаемся мадэрнізацыяй асноўных фондаў нашай энергасістэмы. Таму, ад таго, якога стану гэтая сістэма, залежыць і эканамічная сістэма. Што для Беларусі надзвычай важна, як і для любой іншай дзяржавы. А для Беларусі - тым больш, таму што мы 85% першасных энерганосьбітаў - нафту, газ - імпартуем".

Абноўленая кацельня сёння запушчаная і ў аграгарадку Вішоў  Бялыніцкага раёна. Яна цалкам аўтаматызаваная, працуе на дранцы. І забяспечвае цяплом не толькі дамы, але і  сацыяльныя аб'екты - такія, як ФАП, дзіцячы сад і школу. Новая кацельня замяніла ў пасёлку дзве састарэлыя. Праект рэалізаваны дзякуючы рэспубліканскай праграме "Камфортнае жыллё".