Магілёў прымае дзясяты міжнародны інвестфорум "Млын поспеху"

30 июня 2018

Эканамічны патэнцыял усходняга рэгіёна абмяркоўваюць бізнесмены з 25 краін. У тым ліку - з Італіі, Малдовы, Карэі, В'етнама і Японіі. Прадстаўнічая дэлегацыя на форуме з Румыніі - сярод іх банкіры, спецыялісты ў галіне сельскай гаспадаркі і перапрацоўкі. У першы дзень форуму падпісана пратаколаў аб намерах і пагадненняў на суму звыш 45 млн. долараў. Іх рэалізацыя дазволіць стварыць у рэгіёне яшчэ з паўтысячы працоўных месцаў.

Уладзімір Зіноўскі, міністр эканомікі Беларусі:

"Я рад, што прыходзяць кампаніі не толькі з Расійскай Федэрацыі традыцыйна. Літоўскія кампаніі, польскія. Але прыходзяць і з далёкага замежжа - гэта Паўднёвая Карэя, Японія, усё бліжэй і бліжэй да нас Кітайская Народная Рэспубліка".

Алекс Крэмер, кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі:

"Цікавасць замежных фундатараў да Беларусі, якая дынамічна развіваецца, пастаянна расце. Гэта звязана з вельмі высокай рэпутацыяй дзяржавы як надзейнага партнёра. На мой погляд, надышоў лепшы час інвестыцый у эканоміку краіны".

Сёння ўдзельнікі форуму наведаюць некалькі магілёўскіх прадпрыемстваў і возьмуць удзел у святкаванні Дня горада. Магілёву сёння спаўняецца 751 год.