Мадэрнізацыя пад кантролем

16 ноября 2013

Міжведамасная камісія, створаная па даручэнні Прэзідэнта, прадаўжае праверку дрэваапрацоўчай галіны. Сёння ў цэнтры ўвагі аказаліся адразу два прадпрыемствы Гомельскай вобласці - Рэчыцдрэў і Гомельдрэў. Абодва заводы ўжо некалькі гадоў у стадыі мадэрнізацыі. Вось толькі ідзе яна са скрыпам. Праўда, падчас цяперашняга наведвання кіраўнік камісіі - старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон - звярнуў увагу на станоўчыя зрухі. Абодва прадпрыемствы ўшчыльную наблізіліся да фінальнага этапу тэхпераўзбраення. Асабліва адзначыў галоўны кантралёр краіны сумесную працу дрэваапрацоўшчыкаў з мясцовымі ўладамі. У частцы навядзення парадку. Пакуль такой суладнай і аператыўнай працы яму на наведвальных прадпрыемствах сустракаць не даводзілася.


Асобна Аляксандр Якабсон нагадаў аб адказнасці за тэрміны рэалізацыі інвестпраектаў. На Рэчыцдрэве да канца года павінен быць пушчаны ў лад завод па выпуску драўнянастружкавых пліт. Гомельдрэў у наступным годзе павінен пачаць выпуск пліт МДФ. Таксама на новым заводзе. І адхіленняў ад тэрмінаў рэалізацыі праектаў быць не павінна.