Мадэрнізацыя эканомікі, інфарматызацыя грамадства і падтрымка моладзі

21 апреля 2013

Тры магутныя нацыянальныя праекты, якія вылучыў Кіраўнік дзяржавы ў Пасланні беларускаму народу і парламенту, і сёння прадаўжаюць абмяркоўваць эксперты, палітолагі і народныя выбраннікі.  Нагадаем, ідэю абнаўлення Аляксандр Лукашэнка назваў асноўнай для Беларусі, а таксама новым этапам развіцця дзяржавы. І вылучыў тры  апорныя нацыянальныя праекты. Гэта мадэрнізацыя эканомікі, інфарматызацыя грамадства. І трэцяе - падтрымка моладзі і яе маштабнае прыцягненне да дзяржаўнага будаўніцтва.