Мадэрнізацыя павінна датычыцца беларускіх брэндаў, здольных канкурыраваць на сусветным рынку

28 мая 2015

Пра гэта сёння журналістам заявіў Міхаіл Мясніковіч на дзелавой сустрэчы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. Кіраўнік Савета Рэспублікі правёў майстар-клас для слухачоў, сярод якіх намеснікі міністраў, старшыні дзяржкамітэтаў і кіраўнікі канцэрнаў. Ад асабістых прыкладаў з жыцця Міхаіла Мясніковіча да глабальных пытанняў цэлай краіны, сярод якіх рэфармаванне дзяржкіравання, чаму яно павінна быць комплексным, што такое інфармацыйнае грамадства.

У Акадэміі кіравання такі дыялог завуць зносіны ўжывую. Сюды запрашаюць кіраўнікоў вышэйшага эшалона, дзе ў нефармальнай атмасферы можна не толькі задаць пытанне, але і абмяняцца вопытам працы з калегамі.