Многія раёны Мінскай вобласці ўжо могуць ганарыцца камбайнерамі-тысячнікамі

1 августа 2019

Цяжкая праца і імкненне да вялікіх аб'ёмаў намалотаў - гэта яшчэ і матэрыяльныя бонусы. Заахвочваюць аграрыяў не толькі самі сельгасарганізацыі, але і прафсаюзы. Яны ж сочаць і за ўмовамі  працы ў палях. 

У Мінскай вобласці аграрыі намалацілі ўжо 820 тысяч тон. Агульная ўраджайнасць складае 35 цэнтнераў з гектара. У адзін з самых хлебных куткоў Мінскай вобласці - Капыльскі раён - адправіўся Аляксей Кандраценка.

У мінулыя сезоны сын дапамагаў бацьку, сёння - бацька памочнік камбайнера свайго сына. Сямейны экіпаж Вадзіма і Мікалая Сечкі - адзін з самых выніковых. Вось і зараз у іх скарбонцы першая тысяча тон збожжа. Добрая нагода зрабіць паўзу і атрымаць узнагароду. Праўда, зусім ненадоўга - шануецца кожная гадзіна сонечнага надвор'я. 

У гаспадарцы «Семежава», як і па ўсёй Мінскай вобласці, тэмп уборкі збожжавых стрымлівалі дажджы. 

Традыцыйна гарачы ліпень сёлета запомніцца частымі дажджамі. Для саміх збожжавых гэта і нядрэнна, але для іх уборкі вільготнасць павінна быць мінімальнай.  

14-16 працэнтаў аптымальная, а значыць, максімум машын адначасова ў полі. Надвор'е, вядома, праявіла свой характар, аднак агульны намалот, і аграрыі гэта бачаць, будзе большым за леташні. 

Зрэшты, аграрыі чакаюць аддачы і ад агароднінных культур і бульбы. Перапрацоўшчыкі ўжо гатовыя забраць ўраджай. 

Такім чынам, агульны каравай збожжавых Мінскай вобласці важыць ужо 820 тысяч тон. І гэта палова ад плана. На гарызонце такі ж аб'ём, але больш сціслыя тэрміны. І магчымасць для механізатараў сваімі персанальнымі тысячамі палепшыць агульны вынік жніва.