Многія гаспадаркі Гродзенскай вобласці пачалі ўжо другі ўкос

27 июня 2020
Аграрыі працягваюць нарыхтоўку кармоў. Многія гаспадаркі Гродзенскай вобласці пачалі ўжо другі ўкос. Задача - строга прытрымлівацца агранамічных тэхналогій. За сезон неабходна назапасіць дастатковую колькасць высакаякаснай зялёнай масы. Толькі так можна атрымаць малако класа экстра. Корм закладваюць як у сіласныя траншэі, так і прэсуюць у поліэтыленавую плёнку. Аб сучасных падыходах аграрыяў да нарыхтоўкі кармоў Юрый Карняловіч.

Яшчэ на пачатку чэрвеня на гэтым полі заканчвалі першы ўкос люцэрны, а ўжо сёння тэхніка зноў выйшла на працу. Дзякуючы цёпламу і дажджліваму надвор’ю паспеў новы высокакаларыйны зялёны корм. Шматгадовыя травы скасілі ў валкі і падсушылі. Перад уборкай вільгаць такой масы не перавышае 50%.
Такім ураджаем галоўны аграном Віктар Буяк вельмі задаволены. З аднаго гектара тут збіраюць па сто цэнтнераў сянажнай масы. І калі першы ўкос увесь заклалі ў траншэі, то сёння зялёны корм прэсуюць у рулоны. Затым гатовыя цюкі абмотваюць поліэтыленавай плёнкай. Тэхналогія не новая для гродзенскіх аграрыяў, аднак добра сябе зарэкамендавала.

Моцная поліэтыленавая плёнка - лепшы кансерватар, упэўнены ў гаспадарцы.

Галоўнае - яе не пашкодзіць, а таму і абмотваюць у шэсць слаёў. А для збору цюкоў змайстравалі нават спецыяльны пагрузчык.
Новая тэхналогія не патрабуе вялікіх выдаткаў. З расходных матэрыялаў толькі плёнка. Усё астатняе - справа тэхнікі ў прамым сэнсе. Сучасныя прэс-падборшчыкі цалкам аўтаматызаваныя. Механізатару Сяргею Нячаю за 27 гадоў у гаспадарцы прыходзілася працаваць на розных агрэгатах. Сёння, прызнаецца, высокія тэхналогіі практычна цалкам замяняюць чалавека.
Карысць ад якасных кармоў адчулі мясцовыя жывёлаводы. У гаспадарцы больш за чатыры тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. З іх 1600 - дойны статак. Збалансаванае харчаванне дазваляе атрымліваць малако пераважна класа экстра. У сярэднім за суткі ад адной каровы надойваюць больш за 20 літраў. 

У планах гаспадаркі - нарыхтаваць за сезон каля 17 тысяч тон зялёнага корму

Ёсць упэўненасць, што выканаюць пасля завяршэння другога ўкосу. Аднак наперадзе яшчэ і трэці, а гэта ўжо дадатковы запас для бесперабойнага развіцця жывёлагадоўлі.