МКАД-2 будзе цалкам бетоннай

5 сентября 2014
Жалезабетонны намер. Рашэнне Прэзідэнта падтрымаць будаўніцтва бетонных магістраляў выклікала станоўчыя каментарыі экспертаў дарожнай галіны.

Нагадаем, першым маштабным праектам стане 2-ая кальцавая, якую павінны пабудаваць да 2017 года. Дарэчы, яна будзе цалкам бетоннай, а значыць, больш даўгавечнай. Асфальт служыць на 15 гадоў менш. Будаўніцтва МКАД-2 забяспечаць беларускія цэментавыя заводы. 2-ая кальцавая не толькі дапаможа з развіццём лагістыкі ў краіне, але і разгрузіць сталіцу.

Дарэчы, пры будаўніцтве другой кальцавой пад знос не пайшоў ніводны дачны ўчастак. Да 2020 года бетоннае пакрыццё з'явіцца на 100 кіламетрах беларускіх дарог.