Сусветныя тэндэнцыі і рашэнні для Беларусі абмяркуюць удзельнікі эканамічнага форуму "Кастрычніцкі"

29 сентября 2016

Сустрэча пройдзе ўжо чацвёрты раз. Традыцыйна ў лістападзе пляцоўка мерапрыемства збярэ сусветных экспертаў у галіне эканомікі і прадстаўнікоў беларускай улады. Прэзентацыя ключавых тэм, па якіх будуць працаваць удзельнікі на працягу двух дзён, адбылася напярэдадні.

Аляксандр Чубрык, дырэктар даследчага цэнтра ІПМ: "Форум адкрыты для розных меркаванняў. Гэта не закрытае мерапрыемства, дзе абмяркоўваецца паміж сабою нешта. Гэта нешта, што заклікана людзей задумацца, як рабіць. Гатовыя рашэнні на форуме прапанаваць практычна немагчыма. Хоць мы заўсёды запрашаем людзей, якім ёсць што сказаць, якія ўжо рабілі. І могуць нешта прапанаваць. А наша задача проста прыслухацца да гэтага вопыту і далей гэта рэалізоўваць".

У праграме форуму ўжо заяўленыя ключавыя спікеры. Сярод іх прадстаўнікі Міжнароднага фінансавага фонду, Сусветнага банка, а таксама буйных міжнародных даследчых кампаній.