Сусветныя біржы фіксуюць рост цэнаў на нафту да максімуму за паўгода

22 апреля 2019

Сёння сусветныя біржы фіксуюць рост цэнаў на нафту да максімуму за паўгода. Яны ўзляцелі амаль на 3 % у чаканні таго, што сёння ЗША запатрабуюць ад кампаній-імпарцёраў іранскай нафты  поўнасцю адмовіцца ад паставак. Зараз бесперашкодна купляць нафту ў Ірана могуць Турцыя, Паўднёвая Карэя, Індыя, Грэцыя, Італія, Тайвань і Японія. Выключэнне дзейнічае да 2 мая. З гэтага дня Злучаныя Штаты перастануць выводзіць трэція краіны з-пад антыіранскіх нафтавых санкцый. У выпадку адмовы падпарадкавацца амерыканскім патрабаванням супраць кампаній увядуць абмежаванні.