Праграме Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця "Жанчыны ў бізнесе" споўнілася 3 гады

9 марта 2019

Сусветная эканоміка да 2025 года можа прырасці амаль на 6 трыльёнаў долараў або на 4 %, калі ўсяго на чвэрць скараціць цяперашні разрыў узроўню занятасці паміж мужчынамі і жанчынамі. Да такой высновы прыйшла Міжнародная арганізацыя працы. Зараз у свеце доля жанчын, якія працуюць,   не перавышае паловы, у той час як мужчын -  больш за 76 %. У Беларусі  праграме Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця "Жанчыны ў бізнесе" споўнілася 3 гады. За гэты час сумесна з банкамі-партнёрамі былі створаны спецыяльныя крэдытныя і адукацыйныя праграмы.

Вольга Кузняцова, топ-менеджар Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця: "Жанчыны часцей за ўсё ўзначальваюць кампаніі, якія меней капіталізаваны  ў сферы гандлю, сэрвіснага абслугоўвання. Часцяком у іх бывае менш закладу, які неабходны банкам  для давання крэдыту. Таму новыя праграмы,  якія распрацавалі банкі падчас праграм, улічваюць спецыфіку такога бізнесу і падаюць ім палепшаныя ўмовы".

Нацыянальнай статыстыкі па занятых менавіта ў бізнесе жанчынах пакуль няма. Але калі гаварыць пра ўцягнутасць, то мы знаходзімся на агульнаеўрапейскім узроўні - амаль 50 % ад агульнага ліку занятых у эканоміцы краіны.