Міністэрству аховы здароўя ўдалося стрымаць рост цэн на лекі

20 июля 2017

Цана страчанай біяразнастайнасці можа параўнацца хіба што са страчаным здароўем, якое, як вядома, за грошы не купіш. Дарэчы, Міністэрству аховы здароўя ўдалося стрымаць рост цэн на лекі.

У першую чаргу - дзякуючы ўзмоцненаму маніторынгу. Аб гэтым сёння заявіў журналістам намеснік міністра аховы здароўя Вячаслаў Шыла. У ведамстве таксама падкрэслілі, што кантроль праводзіцца рэгулярна і на пастаяннай аснове ўжо некалькі гадоў, і фактаў парушэнняў указу Прэзідэнта аб цэнаўтварэнні ў гэтай сферы не выяўлена.

Вячаслаў Шыла, намеснік міністра аховы здароўя Беларусі: "2014, 2015 і 2016 год - у нас не было росту наогул на лекавыя прэпараты, якія пастаўляліся ў краіну. Прайс-лісты не змяняліся, акрамя таго, мы дамовіліся з пастаўшчыкамі і вытворцамі, што ў выпадку змянення нейкай цэнавай палітыкі, звязанай з аб'ёмам рынку, мы прымаем рашэнне, што цэны павінны зніжацца за кошт надбавак, аптовых надбавак".

Віктар Шэін, намеснік дырэктара дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Беларусі: "Мы не імкнемся да поўнага імпартазамяшчэння. Імпарт мае права быць на беларускім рынку, ён павінен быць у тым коштавым сегменце, у якім прыблізна знаходзяцца беларускія лекі, каб у нашага насельніцтва, у пацыентаў быў выбар - купіць альбо айчынныя, альбо імпартныя прэпараты".

Акрамя таго, у Міністэрстве аховы здароўя адказалі, што ведамства ўстанаўлмвае рэкамендаваныя лімітавыя цэны на лекі, вышэй за якія іх кошт у аптэках паднімацца не можа.