Мінтранс Беларусі і ЕБРР падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

4 марта 2019

Аб новых кірунках сумеснай з банкам работы размова ішла на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі з прэзідэнтам ЕБРР. Па выніках перамоў Сяргея Румаса і Сумы Чакрабарці ва ўрадзе, падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам транспарту і камунікацый Беларусі і ЕБРР у дачыненні транспартнага сектара. Асноўныя кірункі датычацца рэканструкцыі аўтадарог М3 і М10, а таксама мастоў.