Мінскі гарадскі тэхнапарк пашырае геаграфію экспарту

4 октября 2016

Пошук новых бізнес-партнёраў за мяжой. Мінскі гарадскі тэхнапарк пашырае геаграфію экспарту. Так, з інавацыйнымі распрацоўкамі рэзідэнтаў парка азнаёмілася дэлегацыя горада Таліна. Больш за ўсё эстонскіх спецыялістаў зацікавіў і ўразіў беларускі 3D-прынтар і медыцынскі лазер. 

Нагадаем, зараз у тэхнапарку працуе 31 рэзідэнт - гэта кампаніі, якія займаюцца авіяцыйнымі, фармакалагічнымі і нанатэхналогіямі. Парк хутка пашырыцца, зараз ідзе будаўніцтва новага тэхнічнага корпуса. На поўную магутнасць тэхнапарк запрацуе да 2020 года. Колькасць рэзідэнтаў да гэтага часу павялічыцца ўдвая.

Яшчэ адной пляцоўкай для пошуку замежных бізнес-партнёраў стане кірмаш інавацыйных ідэй. Рэзідэнты мінскага, а таксама замежных тэхнапаркаў прадставяць свае праекты патэнцыяльным інвестарам. Кірмаш ідэй пройдзе ў Мінску у канцы лістапада.