Мінскі аўтазавод павялічыць пастаўкі тэхнікі ў Яраслаўскую вобласць Расіі

12 апреля 2018

Мінскі аўтазавод гатовы павялічыць пастаўкі грузавой і пасажырскай тэхнікі ў Яраслаўскую вобласць Расіі. Пра гэта сёння заявілі на МАЗе падчас рабочага візіту расійскай дэлегацыі. Губернатар Дзмітрый Міронаў асабіста правёў тэст-драйв цягача і аўтобуса. Цікавасць да пашырэння кааперацыі невыпадковая. Значная частка машын МАЗ абсталяваная рухавікамі стандарту Еўра-5 Яраслаўскага маторнага завода. Расіян таксама зацікавілі школьныя аўтобусы і аўтамабілі, абсталяваныя пад мабільны офіс.

Для такіх стратэгічных партнёраў як МАЗ і Яраслаўскі маторны завод ёсць зацікаўленасць у пашырэнні кааперацыі і па такіх пазіцыях, як камунальная і спецтэхніка.