Мінская ЦЭЦ-3 працягвае маштабную мадэрнізацыю

22 декабря 2017

Задача для аб'екта, які забяспечвае чвэрць энергетычных патрэбнасцяў сталіцы, - стаць больш надзейным і эканамічным. Паводле слоў энергетыкаў, якія сёння адзначаюць сваё прафесійнае свята, такое абнаўленне дазволіла аптымізаваць усе працэсы ў энергасістэме Беларусі і суседніх краін.

Дзяніс Кавалёў, генеральны дырэктар РУП "ОДУ":

"Змена ў энергаспажыванні адбываецца фактычна кожную секунду, таму дыспетчар павінен аператыўна зрэагаваць і выдаць кіруючае ўздзеянне на адзін або некалькі аб'ектаў генерыравання нашай энергасістэмы. Новая сістэма дазваляе выводзіць вялікую колькасць інфармацыі для зручнай аналітыкі і своечасовасці прыняцця рашэнняў".

У цэлым гэты год быў прыкметным для беларускай энергетыкі: на Заходняй Дзвіне пабудавалі Віцебскую і Полацкую ГЭС. А новая падстанцыя ў Паставах стане ключавым інфраструктурным аб'ектам у размеркаванні электраэнергіі БелАЭС.