Мінская ЦЭЦ-2 - адзін з самых энергаэфектыўных аб'ектаў у рэспубліцы

26 февраля 2016

Беларусы будуць поўнасцю плаціць за камунальныя паслугі. Зараз насельніцтва аплачвае тарыфы ЖКГ прыкладна на 1/3, астатнюю частку пакрываюць дзяржбюджэт і прадпрыемствы. Зніжэнне тарыфаў для рэальнага сектара спрыяльна адаб'ецца на эканамічным стане кампаній, дазволіць ім накіроўваць сродкі на пагашэнне даўгоў і на рост прыбытку. Адпаведна гэта павінна прывесці да росту зарплат. У тэме разбіралася Вераніка Бута.

Мінская ЦЭЦ-2 - адзін з самых энергаэфектыўных аб'ектаў у рэспубліцы. Мадэрнізаваная некалькі гадоў таму электрастанцыя ўжо дэманструе эфектыўнасць. Тут усталявалі два парагазавыя блокі сумарнай магутнасцю 65 Мвт. Менавіта за кошт гэтага абсталявання станцыя ў некалькі разоў знізіла выдаткі на вытворчасць цеплавой і электрычнай энергіі і павялічыла магутнасці.

Да рэканструкцыі магутнасць была каля 30 Мвт. Зараз ЦЭЦ-2 здольная выпрацоўваць больш за 90 Мвт энергіі. Прасцей кажучы, калі раней прадпрыемства было здольна забяспечыць энергіяй 2900 кватэр, зараз святло атрымліваюць каля 9,5 тысячы.

Мадэрнізацыя выконвалася за кошт кітайскага крэдыту, абсталяванне пастаўлялі як Кітай, так і кампанія Siemens. Сёння станцыя забяспечвае цепла- і электразабеспячэнне цэнтральнай часткі горада. Ад яе працы залежыць, ці будзе цяпло і святло ў рэзідэнцыі Прэзідэнта, у Доме ўрада і мінскай мэрыі.

Мінская ЦЭЦ-2 - адзін з прыкладаў мадэрнізацыі прадпрыемстваў беларускай энергасістэмы. У мінулым годзе ў Беларусі завяршылася рэалізацыя другой праграмы рэканструкцыі, лічбы ўжо пацвердзілі яе эфектыўнасць. За кошт зніжэння выдаткаў на выпрацоўку энергіі сэканомлена больш за мільярд кубаметраў газу - гэта звыш 200 мільёнаў долараў. У сукупнасці рэалізацыя праграмы дазволіла значна знізіць сабекошт энергіі, што выпрацоўваецца, і за кошт гэтага зніжаць тарыфы для рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва.

Зніжэнне тарыфаў для рэальнага сектара і далей спрыяльна адаб'ецца на эканамічным стане прадпрыемстваў, дазволіць ім накіроўваць сродкі на пагашэнне даўгоў. Але пры гэтым трэба разумець, што павысяцца тарыфы для насельніцтва. Важна, каб гэты працэс адбываўся разам з ростам даходаў беларусаў.

2018 год павінен стаць апошнім з трох этапаў адыходу ад перакрыжаванага субсідзіравання, калі насельніцтва стане пагашаць поўны кошт паслуг ЖКГ. Пра гэта не раз гаварылі ў Міністэрстве эканомікі. Дарэчы, зараз беларусы аплачваюць 74 % ад кошту электра- і каля 17 % - цеплаэнергіі.