Мінская вобласць сёлета плануе рэалізаваць больш за 170 інвестпраектаў

24 января 2018

Агульны аб'ём замежных інвестыцый - амаль 200 мільёнаў долараў. На поўдні цэнтральнага рэгіёна актыўна ўзводзяць Нежынскі горна-ўзбагачальны камбінат. У перспектыве ўкладанні Слаўкалія - 2 мільярды долараў. Сам жа Любанскі раён робіць стаўку на развіццё аграпрамысловага комплексу, у прыватнасці, на жывёлагадоўлю. Акрамя таго, у планах на гэты год і рэалізацыя сацыяльных праектаў.

Знакавай для эканамічнага развіцця поўдня Мінскай вобласці стала і мадэрнізацыя Любанскага рыбакамбіната. Пачаў работу новы цэх па выпуску рыбных кансерваў.

Пакуль гэта прадукцыя для беларускіх спажыўцоў, але ў перспектыве будзе выхад на рынак Расіі.