Мінская вобласць сёлета накіравала на развіццё малога і сярэдняга бізнесу пяць мільярдаў рублёў

6 августа 2013
Фінансавую падтрымку атрымалі восем суб'ектаў прадпрымальніцтва. І як вынік - 24 новыя працоўныя месцы. Усяго да канца года на падтрымку прыватных ініцыятыў плануецца ўкласці каля чатырнаццаці мільярдаў рублёў. Гэта дасць магчымасць стымуляваць выпуск экспартаарыентаванай і энергазберагальнай прадукцыі.