Мінская вобласць павялічвае аб'ёмы спажывання мясцовых відаў паліва

4 ноября 2014
Так, сёлета з'явіцца 10 новых аб'ектаў энергетыкі, якія ў якасці паліва выкарыстоўваюць, напрыклад, дранку або торф. Найбуйнейшыя ўжо даюць аддачу ў Барысаве і Жодзіне. На чарзе - новая кацельня на торфе ў Слуцкім раёне.Як адзначылі сёння ў аблвыканкаме, у цэлым рэалізацыя дырэктывы Прэзідэнта Беларусі №3 праходзіць паспяхова. Так, толькі з пачатку года агульная эканомія энергетычных рэсурсаў у вобласці перавысіла 130000 тон умоўнага паліва.

Адзначым, працягваецца і мадэрнізацыя прадпрыемстваў з заменай абсталявання на энергазберагальнае. Таксама з пачатку года арганізацыі ЖКГ вобласці замянілі 130 кіламетраў цеплавых сетак.