Мінская вобласць павялічыць грузаперавозкі ўсімі відамі транспарту

5 октября 2016

Мінская вобласць павялічыць грузаперавозкі ўсімі відамі транспарту, і з большай выгадай будзе выкарыстоўваць свой транзітны патэнцыял. Пра гэта заяўлена на міжнароднай выставе "Транспарт і лагістыка - 2016". Як падкрэслілі ўдзельнікі, сёння запатрабаваны новыя формы працы. Напрыклад, у рамках Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" у Смалявіцкім раёне, а таксама праз укараненне інавацый Беларускай чыгункай.

Міжнародная выстава "Транспарт і лагістыка" прадоўжыцца ў сталіцы і заўтра. Распрацоўкі і інавацыйныя праекты прэзентуюць арганізацыі з 9 краін.