Мінская вобласць ураджай збожжавых плануе сабраць своечасова, якасна і без страт

2 августа 2017

Тэрмін жніва 20 дзён. На гэта зрабіў сёння акцэнт губернатар Анатоль Ісачанка на рэспублiканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі з удзелам Кіраўніка дзяржавы. Старшыня аблвыканкама звярнуў увагу на праблемныя нюансы - гэта і неадрамантаваная ў тэрмін тэхніка, незахаванне дысцыпліны, а таксама недахоп механізатараў. Разам з тым Анатоль Ісачанка адзначае пэўны рост у аб'ёме сельгаскультур.

Усяго гэтым летам на палях Мінскай вобласці працуе больш за дзве тысячы камбайнаў. Ва ўсіх пытаннях уборачнай Мінская вобласць цесна супрацоўнічае са сталіцай.