Мінская вобласць супрацоўнічае з правінцыяй Гуандун

5 сентября 2019

Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк "Вялікі камень" можа папоўніцца новымі рэзідэнтамі з правінцыі Гуандун. Гэта абмяркоўвалі сёння падчас візіту дэлегацыі Кітая ў Мінскую вобласць. У першую чаргу гаворка пра медыцынскія і перапрацоўчыя кампаніі. 

Акрамя таго, плануецца пашыраць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы - у кітайскай правінцыі запатрабаваны беларускія малочныя прадукты. Для больш актыўнага ўзаемадзеяння будуць арганізоўваюць бізнес-сустрэчы і семінары.

Акрамя таго, паміж гарадамі Мінскай вобласці і кітайскай правінцыі Гуандун плануюць устанавіць пабрацімскія сувязі. Такое пагадненне сёлета падпісалі  Юньфу і Маладзечна.