Мінская вобласць сёння адзначае 80-годдзе

15 января 2018

Самы вялікі рэгіён Беларусі, дзе вырабляюць чвэрць усёй прадукцыі АПК - БелАзы, калійныя ўгнаенні і слуцкія паясы - сёння адзначае 80-годдзе. Па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за мінулы год, у Мінскай вобласці - адзін з найлепшых вынікаў. Увесь 2018 года для цэнтральнага рэгіёна пройдзе пад знакам юбілеяў. Адразу два прамысловыя цэнтры адзначаць дні нараджэння. Салігорску і Жодзіна - 60 і 55 адпаведна. Галоўнаму жа прадпрыемству горада машынабудаўнікоў - Беларускаму аўтазаводу 70 гадоў.

15 студзеня 1938 года гістарычная дата і для Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей. Ім таксама 80. Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды юбілеяў сёння праходзяць у кожным з абласных цэнтраў і сталіцы.