Мінская вобласць развівае перапрацоўку адпрацаваных аўтамабільных і прамысловых маслаў

19 июля 2018

З карысцю для эканомікі і экалогіі! Мінская вобласць развівае перапрацоўку адпрацаваных аўтамабільных і прамысловых маслаў. Завод у Крупках працуе над стварэннем новых спецыяльных рэчываў для павышэння эфектыўнасці мінеральных угнаенняў. Прадпрыемства выпускае больш за паўсотні відаў гатовай прадукцыі і для такіх сфер, як узвядзенне жылля і машынабудаванне. 90 працэнтаў выпушчанага экспартуецца. Асноўныя напрамкі - Германія і Польшча.

Збор адпрацаванага аўтамабільнага і прамысловага масла наладжаны на тэрыторыі Мінскай вобласці. Аднак завод сутыкаецца з дэфіцытам сыравіны. Для максімальнай загрузкі яна імпартуецца і з Расіі.