Мінская вобласць развівае выкарыстанне альтэрнатыўных крыніц энергіі

1 августа 2013

У планах павялічыць колькасць гідраэлектрастанцый - зараз іх 13. Актыўна задзейнічаюць біягазавыя комплексы. Яны дапамагаюць эканоміць электраэнергію і мінімізуюць забруджванне навакольнага асяроддзя.


Аляксей Кандраценка ўбачыў, як з малочных адходаў атрымліваюць даходы. Каб малочныя рэкі ператварыліся ў тварожныя берагі, патрэбны гадзіны. Работа Вілейскага малаказавода як дакладны механізм, які вырабляе смачны прадукт.


За суткі тут перапрацоўваюць 150 тон малака. 80% ад гэтага аб'ёму - сыроватка. Каб і з яе атрымаць карысць, трэба шмат энергіі. Вось тут і дапамагае біягазавы комплекс.


Яго задача - з адходаў вытворчасці, напрыклад, з казеіну назапасіць газ. У ход таксама ідуць сцёкавыя воды. Усім комплексам кіруе аўтаматызаваная сістэма.


Такім чынам тое, што не стала малочным прадуктам, пасля спальвання ва ўстаноўцы ператварылася ў каштоўную энергію - электрычную і цеплавую.


Гэты малочна-энергетычны праект не толькі ў Мінскай вобласці, але і ў Беларусі рэалізуюць ўпершыню.


Кошт біягазавай устаноўкі немалы - амаль 2 мільёны еўра. Пры гэтым сама тэхналогія выпрацоўкі энергіі з малочных адходаў - выгадная. Праз 4 з паловай гады Вілейскі малаказавод не проста акупіць гэтыя ўкладанні, але і пачне атрымліваць прыбытак.