Мінская вобласць пашырае экспартныя рынкі мяса-малочнай прадукцыі

21 ноября 2018

Сыраробны камбінат Слуцка актывізуе пастаўкі ў краіны Азіі. Сухое малако і масла экспартуюцца ў Арабскія Эміраты і Японію. А ў планах - Сірыя. Стратэгічны напрамак - Кітай, дзе беларуская прадукцыя знаходзіць усё больш спажыўцоў. У перспектыве слуцкія малочнікі паставяць у гэты рэгіён і марожанае.

Прадпрыемствы па перапрацоўцы мяса акцэнт робяць на прадукты з ялавічыны. За адзін з такіх на нядаўняй міжнароднай выставе прадуктаў харчавання ў Маскве слуцкія прамыслоўцы адзначаны залатым медалём.