Мінская вобласць набліжаецца да фінішу сяўбы ранніх яравых

11 апреля 2019

Ужо засеяна амаль 90 % плошчаў. Адначасова глебу ўзбагачаюць арганікай, гэта дапаможа   атрымаць высокую ўраджайнасць кукурузы. Акрамя таго, некаторыя гаспадаркі,   напрыклад, эксперыментальная база «Натальеўск» займаюцца і элітным насенневодствам. Насенне збожжавых вышэйшага класа тут набываюць гаспадаркі з усёй краіны.

Сяргей Бабіновіч, галоўны аграном эксперыментальнай базы "Натальеўск":  "Гэта ўсё залежыць не толькі ад насення. Трэба разумець, што глебава-кліматычныя ўмовы розныя. Калі я ў сябе атрымліваю да 50-ці цэнтнераў з гектара, то маім насеннем гаспадаркі могуць атрымліваць і 70-т, і 80-т. Павінна быць так: купілі насенне, пасеялі,  і павінна быць выкананая цалкам тэхналогія. Тады і будзе вынік".

І ўжо на гэтым тыдні аграрыі прыступілі да пасеваў агародніны, а таксама пасадкі бульбы.