Мінская вобласць прэзентуе свой эканамічны патэнцыял на беларуска-шведскім бізнес-форуме

25 сентября 2018

Ён адбудзецца ў канцы лістапада ў Стакгольме. З пачатку года ўзаемны тавараабарот перавысіў 50 мільёнаў долараў. Гэта на 40 % вышэй, чым летась. Актуальныя сферы інтарэсаў - прамысловасць, праекты ў зялёнай эканоміцы, а таксама турызм.

Крысціна Юханесан, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі:

"Зялёная эканоміка нам вельмі цікавая, бо гэта эканоміка будучыні. Усе нашы шведскія кампаніі абавязкова распрацоўваюць зялёныя стратэгіі, таму што гэта патрабуюць спажыўцы і грамадства. Мы ўсе ў Беларусі і Швецыі сёння працуем па Мэтах устойлівага развіцця. Тут Беларусь сябе выяўляе добра як каардынатар. І мы ўсе побач".

Мікалай Рагашчук, намеснік старшыні Мінаблвыканкама:

"Сёння мы абмяркоўвалі пытанні супрацоўніцтва ў прамысловасці. Прысутнічаў прадстаўнік сусветна вядомай кампаніі "ІКЕА". Спадарыня пасол наведае такія нашы прадпрыемствы, як БелАЗ, "Амкадор", Слуцкі сыраробны камбінат. Будзем шукаць сферы ўзаемадзеяння ў сельскай гаспадарцы".

Такім чынам у найбліжэйшыя тры дні шведскія дыпламаты і бізнесмены наведаюць прадпрыемствы ў Дзяржынску, Барысаве, Жодзіне і Слуцку.