Мінская вобласць падрыхтавана да правядзення веснавых палявых работ

29 марта 2018

Пра гэта сёння заяўлена на нарадзе ў аблвыканкаме. У наяўнасці тэхніка, спецыялісты, паліва і ўгнаенні. Адна з задач аграрыяў - рацыянальнае стаўленне да ўсіх рэсурсаў. Як адзначылі спецыялісты, у гэтым сезоне будуць паменшаны плошчы пад кукурузу і цукровыя буракі, а пасевы лёну наадварот павялічаны. Пры гэтым у такіх культур павінна павысіцца ўраджайнасць. Асаблівай аддачы чакаюць ад кармавых раслін.

Агульны арыенцір па збожжавых гэтага сезона для Мінскай вобласці - каля 2 мільёнаў тон. Калі глеба прагрэецца, аграрыі выйдуць на масавую пасяўную - не раней чым праз два тыдні.