Мінская вобласць на шляху рацыянальнага выкарыстання камунальных бытавых адходаў

18 марта 2019

Так, у Пухавіцкім раёне з'явіцца новы цэх па перапрацоўцы ўпакоўкі тэтрапак. Аб'ём інвестыцый - амаль 10 мільёнаў рублёў. У планах і новы завод па спальванні смецця каля Мінска. 

А вось у Барысаве даюць другое жыццё адходам з поліэтылену і пластмасы. Пра тое, якія перавагі для экалогіі і эканомікі ў другаснай сыравіны - Аляксей Кандраценка.

Сёння гэта пластыкавыя трубы, кантэйнеры для смецця, плёнка або бытавыя прадметы, а яшчэ ўчора адходы, якія маглі нанесці ўрон экалогіі. На Барысаўскім заводзе пластмасавых вырабаў трэць сыравіны - другасная. Сюды яна трапляе з усёй краіны. 

На прадпрыемстве вырабляюць больш за тысячу відаў прадукцыі. Пластык у звычайным жыцці літаральна паўсюль. 

Сярод прадукцыі з палімераў могуць быць нават цэлыя дзіцячыя пляцоўкі. Вядома, палова такіх канструкцый драўляная, але вось такія лаўкі, горкі ці арэлі – пластыкавыя і вельмі трывалыя. 

Навуковыя распрацоўкі плюс інвестыцыі - а гэта больш за 6 мільёнаў рублёў - выводзяць барысаўскіх прамыслоўцаў на якасна новы ўзровень. Як мінімум завод эканоміць на імпартных закупках. 

Сёння ў сталіцы і Мінскай вобласці павялічваецца колькасць нарыхтоўчых пунктаў другаснай сыравіны. Амаль у кожным раёне ёсць лінія па сартаванні камунальных адходаў. Сваю нішу ў эканоміцы краіны зойме і найноўшы праект у Пухавіцкім раёне. Там з'явіцца цэх па перапрацоўцы ўпакоўкі тэтрапак. Адноўленая цэлюлоза дасць другое жыццё кардону і паперы.