Мінская вобласць - лідар па ўборцы збожжа

7 августа 2014

Мінская вобласць не саступае з месца лідара па ўборцы збожжа. На фінішную прамую выйшлі яшчэ пяць раёнаў - Уздзенскі, Слуцкі, Маладзечанскі, Бярэзінскі і Старадарожскі. Агульнымі намаганнямі аграрыі вобласці намалацілі больш за мільён 900 тон збожжа.


Між тым лідары па намалоце не страчваюць свае пазіцыі. Па-ранейшаму сярод раёнаў лідзіруе Слуцкі - хлебаробы сабралі там больш за 174 тысячы тон. Яму крыху саступае Нясвіжскі - амаль 163 тысячы. Капыльскія аграрыі замыкаюць тройку лідараў - яны намалацілі 158 тысяч тон збожжа.


Добры ўраджай па-ранейшаму ў Нясвіжскім раёне - тут збіраюць амаль 72 цэнтнеры з гектара. У лідарах таксама Клецкі і Мінскі раёны. Тут адпаведна амаль 59 і 57 цэнтнераў з гектара. Агульны паказчык ураджайнасці па вобласці - амаль 42 цэнтнеры з гектара.