Сферы ўзаемадзеяння - турызм, бізнес і культура. З візітам у Мінску знаходзіцца дэлегацыя з французскага Блакітнага берага - гарадоў Ніца і Каны. Як адзначана падчас сустрэчы ў Мінгарвыканкаме з мэрам сталіцы Андрэем Шорцам і паслом у Францыі Паўлам Латушкам, значная роля ў беларуска-французскім дыялогу належыць прамому авіярэйсу Мінск - Ніца.
Андрэй Шорац, старшыня Мінгарвыканкама:
"Гэты рэйс будзе запатрабаваны і загружаны. Беларусы з французамі знойдуць для сябе новыя турыстычныя кірункі на выгадных умовах. Гэта першае, а другое, гэта бізнес. Спадзяюся, што французскія бізнесмены маюць узаемныя інтарэсы як у нас у краіне, так і ў Францыі. Трэцяя, гэта адукацыя. Мы падумаем, як лепш зрабіць абмен студэнтамі, школьнікамі".
Яшчэ адзін аспект - беларуска-французскае ўзаемадзеянне ў міжрэгіянальным фармаце. І тут на першым плане - культура і бізнес-сувязі.
Павел Латушка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі:
«Мы плануем ў найбліжэйшы час падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскай вобласцю і рэгіёнам Верхняя Францыя. Гэта будзе ўпершыню ў гісторыі нашых адносін. Актыўна развіваюцца кантакты паміж французскім Брэстам і беларускім Брэстам, Гомелем і Клермон-Феранам. Падчас другога пасяджэння сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, што запланавана на 26 мая, мы спецыяльна абмяркуем міжрэгіянальнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй».
Мэры Мінска і Кан абмяняліся сувенірамі. Экспазіцыю міжнародных сувязей Мінгарвыканкама папоўніць пальмавая галінка - сімвал французскага горада.













