Мінская вобласць і кітайская правінцыя Гуандун актывізуюць гандлёва-эканамічныя і гуманітарныя стасункі

17 мая 2019
Асаблівая цікавасць - да навукі, адукацыі, а таксама мяса-малочнай прамысловасці. Як адзначылі на сённяшняй сустрэчы ў Мінскім аблвыканкаме, у сферы АПК свае паслугі гатовы прапанаваць малочны і мясны камбінаты Маладзечна. Дарэчы, гэты горад цэнтральнага рэгіёна і кітайскі Юньфу плануюць стаць пабрацімамі. Іх кіраўнікі падпісалі пагадненні аб намерах.

Кітайскі Юньфу - адзін з турыстычных і прамысловых кластараў правінцыі Гуандун. Тут здабываюць больш за 20 відаў карысных выкапняў. Таксама ён вядомы як старажытны кітайскі цэнтр разьбы па камені.