Мінская вобласць рыхтуецца да Беларуска-кітайскага бізнес-форуму

27 мая 2013

У сярэдзіне чэрвеня ў сталіцу прыедуць больш як 50 прадпрымальнікаў з правінцыі Гуандун. Гэта адзін з найбагацейшых рэгіёнаў Кітая і другі па прамысловай значнасці пасля Ганконга. Напярэдадні госці з КНР пачалі знаёміцца з культурным багаццем цэнтральнага рэгіёну.


Больш падрабязна - Аляксей Кандраценка.

У Нясвіжскім  палацава-паркавым комплексе напярэдадні тон задавалі турысты з Паднябеснай. Кітаянка Ян Цьен не можа адарвацца ад музейных экспанатаў - прасякнулася духам спадчыны Радзівілаў. Дэлегацыя з правінцыі Гуандун таксама наведала музей народных рамёстваў Дудуткі і канцэрт у Маладзечне. 

Зрэшты, паміж візітамі культурнай праграмы госці не забыліся і пра бізнес-планы. Кітайская правінцыя Гуандун - гэта 12% ад усяго ВУП краіны. Тут размешчаны тры з чатырох спецыяльных эканамічных зон Кітая. Вядучыя галіны эканомікі рэгіёну - машынабудаванне, вытворчасць электронікі і тэкстылю, сельская гаспадарка.

Сёння візіт афіцыйнай дэлегацыі з Кітая прадоўжыцца ў сталіцы. Госці з Паднябеснай сустрэнуцца з губернатарам Мінскай вобласці Барысам Батурам. Таксама адбудзецца візіт на завод БелАЗ у Жодзіне.