Мінская вобласць гатова да ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю

28 ноября 2019
Спецыялісты прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, работнікі раённых і гарадскіх выканкамаў прайшлі інфармацыйную падрыхтоўку. Гэта сёння падчас круглага стала з бізнес-супольнасцю заявіў намеснік старшыні камітэта эканомікі Мінаблвыканкама Аляксандр Рулькевіч. Уступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю дасць магчымасць адкрыць новыя рынкі, напрамкі экспарту, прыцягнуць інвестыцыі.

Акрамя таго, пляцоўка Сусветнай гандлёвай арганізацыі дапаможа сельскагаспадарчым прадпрыемствам вобласці вырашыць пытанні з неабгрунтаваным абмежаваннем паставак прадукцыі за мяжу, забяспечыць стабільныя ўмовы гандлю з краінамі міжнароднай супольнасці.