Мінская вобласць павінна пашыраць экспарт і знаходзіць новыя рынкі збыту

23 мая 2019

Мінская вобласць павінна пашыраць экспарт і знаходзіць новыя рынкі збыту, каб паспяхова развіваць эканоміку рэгіёна. Пра гэта сёння ішла размова ў аблвыканкаме, там падводзілі вынікі працы за першыя тры месяцы года. Найбольш актыўна зараз развіваюцца такія напрамкі, як машынабудаванне, вытворчасць калійных угнаенняў, а таксама харчовая прамысловасць. У гэтай сферы актывізавалася ўзаемадзеянне з усходнімі краінамі, асабліва з Кітаем. Першыя тавары - малочную і мясную прадукцыю з паметкай "зроблена ў Беларусі" - ужо змаглі прадэгуставаць жыхары горада Чунціна - пабраціма Мінскай вобласці.

Мінская вобласць становіцца і больш прывабнай для інвестараў. Аб'ём прамых замежных інвестыцый сёлета павялічыўся і складае звыш 150 мільёнаў долараў.