Мінская вобласць трымае высокі тэмп уборачнай

7 августа 2018

Штодзень апрацоўваецца каля пяці працэнтаў плошчаў, звыш 70-ці - ужо ўбрана!

Намалочана амаль адзін мільён сямнаццаць тысяч тон. Паўднёвыя раёны - у лідарах.

На першым месцы па намалотах - Слуцкі. Яго ўклад у агульны каравай - 106 тысяч тон. Затым ідуць хлебаробы з Нясвіжскага - у іх больш за 98 тысяч. У Капыльскім раёне намалочана амаль 78 тысяч тон збожжа.

Самы ўраджайны па-ранейшаму - Нясвіж - каля 45 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў таксама Дзяржынскі і Мінскі раёны - тут прыкладна 44 і 42 цэнтнеры з гектара адпаведна.