Мінская вобласць актывізуе нарыхтоўку кармоў

2 июня 2015

Сабраць травы першага ўкосу неабходна хутка, прычым без страт якасці. Ад гэтага залежыць рацыён жывёл у халодны час года, а значыць і асартымент мяса-малочных прадуктаў на прылаўках магазінаў.

Якія сельгаскультуры складуць спецыяльнае меню для жывёл і чаму пры сенажаці не абысціся без сучаснай тэхнікі, даведаўся Аляксей Кандраценка. Мінская вобласць сёлета літаральна фарсіруе нарыхтоўку кармоў па прагрэсіўнай тэхналогіі. У палімерную плёнку запакавана ў некалькі разоў больш сенажу, чым у папярэднія гады.

Акуратна пакласці і вымяраць тэмпературу кожныя тры гадзіны. Пра новую партыю сіласу аграрыі вельмі клапоцяцца. Ведаюць: такая павышаная ўвага прынясе свае бонусы.

Люцэрна, канюшына, фестулоліум - амаль мікрабатанічны сад, толькі з кармавой функцыяй. Гаспадарка "Зазерка" ўмела спалучае захоўванне бабова-злакавых у сіласных ямах з іх пакаваннем у стрэч-плёнку. Менавіта такі фармат захоўвае корм, багаты на бялок, свежым амаль год. Герметычны рулон не баіцца перападаў тэмператур.

Сёння Пухавіцкі раён – адзін з лідараў па ўкосе траў. Усяго ж у планах аграрыяў Мінскай вобласці нарыхтаваць 4 мільёны тон сенажу.

Такім чынам кожны дзень сельгасарганізацыі цэнтральнага рэгіёна скошваюць каля 15-ці тысяч гектараў плошчаў. Завершыцца ж першы ўкос траў праз 10 дзён. Зрэшты, для аграрыяў гэта толькі невялікая перадышка. Не за гарамі і ўборка збожжавых.