Мінская і Магілёўская вобласці - лідары ўборачнай кампаніі

9 августа 2013

Такім чынам, агульная карціна дня да вечара некалькі змянілася. Зараз рэгіёны падлічваюць намалочанае збожжа. Раніцай Мінсельгасхарч паведаміць новыя лічбы, а пакуль у лідарах два рэгіёны: Мінскі і Магілёўскі. Не выключана, што і Гродзенская вобласць сёння-заўтра атрымае свой першы ў гэтым годзе мільён. На раніцу сённяшняга дня агульны намалот тут склаў 905 тысяч тон. Паўмільённую адзнаку пераадолелі ў Віцебскім рэгіёне. Усяго па краіне сабрана амаль 5 мільёнаў 400 тысяч тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 33,6 цэнтнера з гектара.