Так высока прывабнасць сталіцы для замежных інвестараў ацаніў аўтарытэтны рэсурс fDi Intelligence групы Financial Times. Беларускі мегаполіс увайшоў і ў першую дзясятку гарадоў па лепшай стратэгіі прыцягнення прамых замежных інвестыцый, саступаючы такім буйным дзелавым цэнтрам, як Лондан, Амстэрдам, Вена, Мілан.
Сёлета ў эканоміку сталіцы на аснове прамых замежных інвестыцый прыцягнулі больш за 600 мільёнаў долараў. Самымі буйнымі капіталаўкладальнікамі з'яўляюцца Расія, Кіпр, Нідэрланды, Літва і Эстонія.