Мінск гэтымі днямі стаў найбуйнейшай пляцоўкай палітычнага дыялогу

31 октября 2018

Сустрэча асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы праходзіць у беларускай сталіцы. У маштабным мерапрыемстве ў беларускай сталіцы возьмуць удзел дзяржаўныя дзеячы і палітыкі з усёй Еўропы - больш як 70 высокапастаўленых гасцей. Гэта Генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, а таксама Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Іаханес Хан. На парадку дня - пытанні эканомікі, гонка ўзбраенняў, лакальныя канфлікты ў краінах постсавецкай прасторы. Словам, усё, што ўплывае на сусветную архітэктуру бяспекі.

Раней у такім фармаце пытанні бяспекі абмяркоўвалі ў буйных геапалітычных цэнтрах, напрыклад, у Вашынгтоне або Пекіне. Але сёлета арганізатары форуму выбралі менавіта Мінск за ўклад, які Беларусь уносіць ва ўмацаванне стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне. Удзельнікі чакаюць якасную і прадметную дыскусію.