Мінск строіць планы на 2020 год: у інвестпраграме 400 аб'ектаў

28 декабря 2019
У сталічнай інвестпраграме, якую напярэдадні прынялі ў мэрыі, 400 аб'ектаў. Сярод іх такія маштабныя праекты, як будаўніцтва трэцяй лініі метро. За кошт бюджэту ўзвядуць некалькі паліклінік, дзіцячых садоў і пажарных дэпо. У цэлым жа ў Мінску плануюць узвесці каля 700 тысяч квадратных метраў жылля. За год экспарт тавараў і паслуг перавысіў 25 мільярдаў рублёў. Свае пазіцыі мегаполіс умацаваў і за кошт ключавых напрамкаў - Кітай, а таксама Расія.

Асаблівая роля ў 2020 годзе будзе і ў сталічных тэхнапаркаў. Так, у цэнтральнага інавацыйнага кластара Мінска з'явяцца новыя карпусы для працы рэзідэнтаў. У планах і стварэнне першага нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка.